Цэнтральныя гарады Японіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Цэнтральныя гарады (яп.: 中核市 Цюкаку-сі) — гарады Японіі, насельніцтва якіх складае 300 000—500 000 жыхароў, а плошча займае больш за 100 км². Яны вызначаюцца ўрадавай пастановай на падставе параграфа 1, раздзела 22, артыкула 252 «Закона Японіі пра мясцовае самакіраванне» і сумесным рашэннем гарадскога савета горада-кандыдата і савета прэфектуры.
Цэнтральным гарадам дэлегуюцца паўнамоцтвы прэфектур у сферы дашкольнай адукацыі, аховы здароўя, фінансаў, планавання і развіцця горада, але іх аб'ём нашмат меншы, чым той, якім валодаюць гарады дзяржаўнага значэння Японіі.