Цімкавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ці́мкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Цімкавічы.
Цімкавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Капыльскі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Цімкавічы |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 27 верасня 1938 |
Дата скасавання | 24 верасня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 3 071 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Цімкавічы. 24 верасня 1926 года скасаваны, замест яго ўтвораны Прускі сельсавет.
27 верасня 1938 года мястэчка Цімкавічы аднесена да паселішчаў сельскага тыпу, Цімкавіцкі сельсавет утвораны зноў у складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Прускага сельсавета[1]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Браткаўскага (9 населеных пунктаў: аграгарадок Браткава, вёскі Вясёлае, Дзягцяныя, Заракаўцы, Комсічы, Навасёлкі, пасёлкі Арэхаўка, Каралінка і Славінка) і Вялікараёўскага (15 населеных пунктаў: вёскі Багушы, Богараўшчына, Вялікая Раёўка, Вялікія Прусы, Калодзезнае, Канатопы, Кукавічы, Куцаўшчына, Малыя Прусы, Наруці, Руднае, Савічы, Сцяпуры і пасёлкі Калоўка, Раёк) сельсаветаў[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1749 чалавек[3], з іх 96,5 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 3071 чалавек[5].