Ціхініцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ці́хініцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Ціхінічы.
Ціхініцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рагачоўскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Ціхінічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 761 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 14 красавіка 1960 года ў склад Запольскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Броннае, Рудня Бронская, Сяменькавічы і Ясёнаўка)[1]. 13 лістапада 1987 года скасавана вёска Сяменькавічы[2]. 16 чэрвеня 2006 года ў склад сельсавета з Запольскага сельсавета вернуты вёскі Броннае і Ясёнаўка[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1825 чалавек[4], з іх 92,9 % — беларусы, 4,7 % — рускія, 1,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1761 чалавек[6].