Чырвонаслабодскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Чырвонаслабо́дскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — гарадскі пасёлак Чырвоная Слабада.
Чырвонаслабодскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Чырвоная Слабада |
Дата ўтварэння |
20 жніўня 1924, 30 кастрычніка 2009 |
Дата скасавання | 15 ліпеня 1935 |
Насельніцтва (2019) | 5 209 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Чырвонаслабодскага раёна Слуцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чырвоная Слабада. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чырвонаслабодскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі. 15 ліпеня 1935 года скасаваны ў сувязі са стварэннем Чырвонаслабодскага местачковага савета, які ў 1938 годзе рэарганізаваны ў пассавет. Пасля ўвядзення абласнога дзялення 20 лютага 1938 года ў Чырвонаслабодскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. Пасля скасавання Чырвонаслабодскага раёна 8 жніўня 1959 года пассавет у складзе Старобінскага раёна (за выключэннем населеных пунктаў Ракіні, Талмачова і Эвалінава, якія перададзены ў склад Капыльскага раёна[1]), з 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна. 25 снежня 1962 года населеныя пункты Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан і Чырвоныя Хутары Чудзінскага сельсавета Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці перададзены ў Любанскі раён Мінскай вобласці[2], 27 снежня 1962 года яны ўвайшлі ў склад Чырвонаслабодскага пассавета. 6 студзеня 1965 года пассавет увайшоў у склад Салігорскага раёна. 28 лютага 1965 года з часткі Чырвонаслабодскага пассавета ўтвораны Рожанскі сельсавет.
30 сакавіка 2006 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Першамайскага сельсавета (населеныя пункты Белае Балота, Вішнёўка, Вялікая Альшанка, Гарохаўцы, Дошнава, Дубраўка, Камсамольскі, Малая Альшанка, Навінкі, Падазернае, Першамайск, Язвіны)[3]. 30 кастрычніка 2009 года Чырвонаслабодскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[4]. 29 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рожанскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан)[5]. 24 лістапада 2010 года скасавана вёска Дошнава[6].
Насельніцтва паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў без Чырвонай Слабады) — 650 чалавек[7], з іх 92,5 % — беларусы, 6,0 % — рускія, 1,1 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 5209 чалавек[9].