Што трэба ведаць кажнаму беларусу
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Што трэба ведаць кажнаму беларусу» — брашура, напісаная Вацлавам Ластоўскім, якая мусіла падняць узровень нацыянальнай годнасці і свядомасці беларусаў. Пазней пад нямецкім даглядам да яе напісаў свае дадаткі Язэп Найдзюк (меркавана ў 1943—1944 гадах), якія былі апублікаваныя ў шмат якіх пазнейшых выданнях, а ў Сеціве пераважна з ягонымі дадаткамі і сустракаецца. Брашура часта таксама называецца «Што трэба ведаць кожнаму беларусу». Упершыню праца была выдадзеная газетай «Вольная Беларусь» у друкарні Грынблята ў 1918 годзе. Потым з гэтага выдання быў зроблены перадрук у 1992 годзе.
Хуткія факты Што трэба ведаць кажнаму беларусу, Жанр ...
Што трэба ведаць кажнаму беларусу | |
---|---|
| |
Жанр | брашура |
Аўтар | Вацлаў Ластоўскі (таксама Язэп Найдзюк у бальшыні пазнейшых выданняў) |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата напісання | 1918 год |
Дата першай публікацыі |
1918 год 1944 год (з дадаткамі) |
Асобнае выданне |
1916 год 1944 год (з дадаткамі) |
Выдавецтва | Выдавецтва Вацлава Ластоўскага |
Колькасць старонак |
19 старонак 32 старонкі (з дадаткамі Язэпа Найдзюка) |
Электронная версія | |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
Закрыць