Штурм пасольства Мексікі ў Кіта (2024)
From Wikipedia, the free encyclopedia
5 красавіка 2024 года ў парушэнне Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах і Каракаскай канвенцыі аб дыпламатычным прытулку паліцэйскі спецназ узяў штурмам пасольства Мексікі ў Кіта (Эквадор).
Захоп дыпмісіі быў абумоўлены ўкрывальніцтвам былога віцэ-прэзідэнта Эквадора Хорхе Гласа, які асуджаны за карупцыю і жыў у пасольстве з 17 снежня 2023 года[1]. За некалькі гадзін да інцыдэнту ён афіцыйна атрымаў палітычны прытулак[2].
У адказ Мексіка разарвала дыпламатычныя адносіны з Эквадорам[3].