Эканоміка Туніса
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нават паміж краін Паўночнай Афрыкі Туніс вылучаеца даволі высокім узроўнем эканамічнага развіцця. Аб гэтым сведчыць ВУП на душу насельніцтва ў 12 тыс.долараў, што трошкі менш чым у суседніх Лівіі і Алжыра, аднак у Туніса няма столькі нафты і газу. Развіццю краіны спрыяюць выгаднае геаграфічнае становішча, кампактная, даволі багатая прыроднымі рэсурсамі тэрыторыя, кваліфікаваная працоўная сіла, адносная палітычная стабільнасць.
У каланіяльны перыяд пачынаецца будаўніцтва чыгунак і шашэйных дарог, партоў, банкаў, прадпрыемстваў па здабычы карысных выкапняў (свінец, фосфар, жалезная руда). Сённяшні Туніс — аграрна-індустрыяльная краіна, аснову эканомікі якой складае сельская гаспадарка. Туніс займае 4 месца ў свеце па вырошчванню і экспарту алівак (вырошчваюцца ў асноўным на раўніне Сахель). Таксама маюцца бахчы, вінаграднікі; вырошчваюцца гранаты, цытрусавыя.
Другое месца ў нацыянальным даходзе займае турызм, трэцяе — лёгкая прамысловасць, у асноўным тэкстыльная (дае каля чвэрці экспартных паступленняў). Створана вытворчасць кампанентаў для электратэхнікі.