Эстрыдсены
дацкая каралеўская дынастыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Эстрыдсены — дынастыя каралёў Даніі ў 1047—1412; кіраўнікоў Швецыі ў 1160—1161, 1389—1396; кіраўнікоў Нарвегіі ў 1387—1389; герцагаў Шлезвіга 1058—1326, 1330—1375; графаў Фландрыі 1119—1127; графаў Холанд у 1216—1218, 1241—1251, 1283—1305 гады.
Падчас кіравання гэтай дынастыі Данія перажыла некалькі перыядаў як уздыму так і крызісаў. У часы першых прадстаўнікоў гэтага роду Данія зноў спрабавала заваяваць Англію і іншыя землі (Фландрыя, землі балтыйскіх славян). У першай палове XII стагоддзя ўнутраная барацьба Эстрыдсенаў прыслабіла Данію.
Пры Вальдэмары I і яго сынах Данія паспрабавала стаць «гаспадыняй Балтыйскага мора», але пасля паражэння ў 1223 годзе яе роля змяншаецца. Другая палова XIII — пачатак XIV стагоддзяў прайшлі ў барацьбе за ўплыў паміж рознымі галінамі дынастыі Эстрыдсенаў. Пераможцам у гэтай барацьбе стаў Вальдэмар IV Атэрдаг (апошні кароль з гэтага роду), які зноў узмацніў Данію да таго, што ў часы кіравання яго дачкі Маргарыты I Дацкай Данія аб’яднала скандынаўскія краіны, заключыўшы Кальмарскую унію.