Языкова (Ульянаўская вобласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Языкова (руск.: Языково) — пасёлак гарадскога тыпу ў Карсунскім раёне Ульянаўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Языкоўскага гарадскога паселішча. Пасёлак размешчаны на рацэ Урэнь (басейн Суры), за 70 км на захад ад Ульянаўска, за 28 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтра Карсун.
Хуткія факты Краіна, Суб’ект федэрацыі ...
Пасёлак гарадскога тыпу
Языкова
|
Закрыць
Уздоўж паўднёвай ускраіны пасёлка праходзіць аўтадарога Р178 Саранск — Ульянаўск. Чыгуначныя зносіны з пасёлкам ажыццяўляюцца праз станцыю Чуфарава (лінія Рузаеўка — Ульянаўск), якая размешчана за 34 км на поўдзень.