Якімавіцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Які́мавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска[1]) Якімавічы.
Якімавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Калінкавіцкі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Якімавічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 636 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў Калінкавіцкім раёне Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. У 1966 годзе ў склад Капліцкага сельсавета перададзена вёска Ямнае[2]. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Міхнавіцкага сельсавета перададзена вёска Клінск[3]. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міхнавіцкага сельсавета (вёскі Вецяльская і Міхнавічы)[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 860 чалавек[5], з іх 96,4 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,5 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 636 чалавек[7].