Янка Купала
беларускі паэт, драматург, публіцыст (1882—1942) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́нка Купа́ла, сапраўднае імя Іва́н (Ян) Даміні́кавіч Луцэ́віч (25 чэрвеня (7 ліпеня) 1882, фальварак Вязынка, цяпер Маладзечанскі раён, Мінская вобласць — 28 чэрвеня 1942, Масква) — беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН Беларусі (1928), АН Украіны (1929). Адлюстраваў характар і светаразуменне беларускага народа[4], стварыў яркія вобразы сялянскага быту і гістарычнага мінулага. Жанрава-стылявыя формы, увасобленыя ім, сталі класічнымі асновамі беларускай лірыкі, эпасу, драматургіі і публіцыстыкі[5]. Лічыцца стваральнікам патрыятычнага закліку «Жыве Беларусь!». У позніх творах дамінуе тэма ўслаўлення савецкай рэчаіснасці.
Янка Купала | |
---|---|
| |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Іван (Ян) Дамінікавіч Луцэвіч |
Псеўданімы | Янка Купала, Янук Купала, Адзін з «парнаснікаў», Вайдэльота, Здарэнец, Левы, Марка Бяздольны, Ня-Гутнік, Стары Мінчук, Янук з-пад Мінска |
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1882(1882-07-07)[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 чэрвеня 1942(1942-06-28)[2][1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Дамінік Луцэвіч[d] |
Маці | Бянігна Луцэвіч[d] |
Жонка | Уладзіслава Францаўна Луцэвіч |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, драматург, перакладчык, пісьменнік, журналіст, публіцыст |
Гады творчасці | 1903 — 1942 |
Мова твораў | беларуская, польская і руская |
Дэбют | «Modlitwa» // часопіс «Ziarno», №13, 1903[3] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |