Януш Астрожскі
кашталян кракаўскі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Януш Астрожскі (каля 1554 — 12 або 13 верасня 1620, Тарнаў) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода валынскі (1584—1593), кашталян кракаўскі (з 1593); староста багуслаўскі (з 1591), белацаркоўскі (з 1592), чаркаскі і канеўскі (з 1594), пераяслаўскі (з 1604; увайшло ў трыманне ў 1618). Валодаў горадам Дубна і іншымі маёнткамі на Украіне, горадам Тарнаў у Польшчы і інш.
Хуткія факты Януш Астрожскі, Кашталян кракаўскі ...
Януш Астрожскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Севярын Бонер | ||||||
Пераемнік | Юрый Збаражскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Вішнявецкі | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Астрожскі | ||||||
Нараджэнне | каля 1554 ці 1554 | ||||||
Смерць |
12 верасня 1620(1620-09-12)[1][2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Астрожскія | ||||||
Бацька | Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі[2] | ||||||
Маці | Соф’я з Тарноўскіх[d] | ||||||
Жонка | Катажына з Любамірскіх і Сусана Серэдзі[d] | ||||||
Дзеці | Ефрасіння з Астрожскіх[d] і Элеанора з Астрожскіх[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Януш Астрожскі — адзін з найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, апошні прадстаўнік мужчынскай лініі роду і першы, што прыняў Берасцейскую унію. Па яго смерці маёнткі перайшлі да Заслаўскіх[3].