Японская эстэтыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Японская эстэтыка прадстаўляе сабой сукупнасць уяўленняў аб канонах прыгажосці ў японскім мастацтве (руск.) (бел.: набор старажытных і сучасных ідэалаў, якія ўключаюць у сябе вабі (руск.) (бел. (прыгажосць непатрабавальнай прастаты, натуральнасці, грубаватасці, асіметрычнасці і незавершанасці), сабі (руск.) (бел. (прыгажосць налёту даўніны, вытанчанай прастаты і спакойнай адзіноты) разам вабі-сабі (руск.) (бел. (прыгажосць недасканаласці, зменлівасці, няскончанасці, недаказанасці і непаўнаты), югэн (руск.) (бел. (прыгажосць патаемнага, таямнічага, містычнага) і каваі (руск.) (бел. (прыгажосць мілага, мілавіднага, прыгожанькага, маленькага, нявіннага, дзіцячага, гарэзлівага і слаўнага)[1]. Гэтыя і іншыя ідэалы складаюць большую частку японскіх культурных і эстэтычных нормаў таго, што лічыцца выдатным і густоўным. Калі заходняя цывілізацыя ўспрымае эстэтыку як філасофію (у яе тэарэтычным вымярэнні), то канцэпцыя эстэтыкі ў Японіі разглядаецца як неад’емная частка паўсядзённага жыцця. Сучасная японская эстэтыка, як і эстэтыка любых народаў свету, уключае ў сябе мноства ідэалаў: некаторыя з іх з’яўляюцца старажытнымі ў той час як іншыя — сучаснымі, у тым ліку як і прыўнесенымі і прыўноснымі з іншых культур, так і паўплывалых і ўплывальных на іх саміх[1].