Яршэвіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Яршэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Яршэвічы.
Яршэвіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Валожынскі раён |
Уключае | 31 населены пункт |
Адміністрацыйны цэнтр | Яршэвічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 067 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Есьманавецкага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Валожынскага раёна Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Маладзечанскага раёна. У 1987 годзе скасавана вёска Балоткаўшчына[2], 8 снежня 2010 года — вёска Жохаўшчына[3]. Сельсавет скасаваны 28 мая 2013 года, тэрыторыя далучана да Дорскага (13 населеных пунктаў: Ануліна, Бакшты, Вербаўцы, Гляі, Даўгулі, Дварэц, Кудзеўцы, Мажулева, Навасёлкі Есьманоўскія, Сазонаўшчына, Сарокі, Ядзейкі, Ясьманаўцы), Пяршайскага (17 населеных пунктаў: Адамаўцы, Вялікае Поле, Дружычы, Зарэчча, Кісялі, Кіявец, Крапіўнікі, Лапінцы, Люціна, Манькаўшчына, Навасёлкі, Пятровічы, Сульжычы, Сушы, Харужы, Цішкаўшчына, Яршэвічы) і Ракаўскага (вёска Навіны) сельсаветаў[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1067 чалавек[5], з іх 97,2 % — беларусы, 1,4 % — рускія[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 31 населены пункт.