Яскавіцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Я́скавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Салігорскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Яскавічы.
Яскавіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Салігорскі раён |
Уключае | 3 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Яскавічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 30 кастрычніка 2009 |
Насельніцтва (2009) | 590 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ленінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 20 студзеня 1960 года пасля скасавання Ленінскага раёна ўвайшоў у склад Старобінскага раёна Мінскай вобласці[1]. З 25 снежня 1962 года — у складзе Любанскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у Салігорскім раёне. 30 кастрычніка 2009 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Доўгаўскага сельсавета[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 590 чалавек[3], з іх 97,6 % — беларусы, 1,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4].
На момант скасавання ў сельсавет уваходзілі тры вёскі: Вялікі Лес, Морач і Яскавічы.