CGI (графіка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
CGI (англ.: computer-generated imagery, літар. «вобразы, згенераваныя камп’ютарам») — метад выкарыстання камп’ютарнай графікі ў выяўленчым мастацтве, друку, кінематаграфічных спецэфектах, на тэлебачанні, у сімулятарах і інш. Такое медыя можа быць дынамічным і статычным, а таксама двухмерным (2D), хаця часцей гэты тэрмін ужываецца для трохмернай камп’ютарнай графікі (3D), якую выкарыстоўваюць для стварэння персанажаў, сцэн і спецэфектаў у фільмах і тэлебачанні, што называецца «CGI-анімацыяй».
У камп’ютарных гульнях звычайна выкарыстоўваецца камп’ютарная графіка, якая апрацоўваецца ў рэальным часе, але перыядычна дадаюцца і ўнутрагульнявыя кінематаграфічныя ўстаўкі, зробленыя з дапамогай на CGI.
Камп’ютарная графіка дазваляе ствараць эфекты, якія немагчыма атрымаць пры дапамозе традыцыйнага грыму і аніматроніцы. Камп’ютарная анімацыя можа замяніць працу каскадзёраў і статыстаў, а таксама дэкарацыі.