Англы
From Wikipedia, the free encyclopedia
А́нглы (лац.: Angli, англ.: Angles, ням.: Angeln) — германскае племя. У пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца Тацытам.
Англы † | |
Земляное ўмацаванне англаў у Вялікабрытаніі | |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Ютландыя, Англія |
Мова | англская |
Рэлігія | політэізм |
Блізкія этнічныя групы | англічане, юты, саксы, фрызы |
Племя англаў паходзіць з паўвострава Ютландыя — з тэрыторыі сучаснай нямецкай федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.
Пачынаючы з III стагоддзя, і асабліва інтэнсіўна — у сярэдзіне V стагоддзя (440 г. н.э.) — у эпоху «вялікага перасялення народаў» — племя англаў, сумесна з суседнімі плямёнамі саксаў, ютаў і фрызаў, перасяляліся ў Брытанію, населеную ў той час пераважна хрысціянізаванымі Рымам брыцкімі плямёнамі, дзе, пацясніўшы мясцовае насельніцтва, стварылі каралеўствы паўночных англаў Нартумбрыю, сярэдніх англаў Мерсію і Усходнюю Англію. У VII—X стагоддзях англы і саксы зліліся ў адзіны этнас англасаксаў, які паслужыў асновай для сучаснай англійскай нацыі.