Антаніна Леанідаўна Лангіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Антаніна Леанідаўна Лангіна (нар. 7 ліпеня 1959, Орша) — савецкая і расійская шашыстка. Майстар спорту СССР (1989). Жонка Уладзіміра Лангіна. З’яўляецца адказным сакратаром Федэрацыі шашак Санкт-Пецярбурга, узначальвае кваліфікацыйную і дзіцячую камісію.