Апазіцыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Апазі́цыя (ад лац.: oppositio — проціпастаўленне, пярэчанне) — агульная назва партый, арганізацый, грамадскіх рухаў і аб'яднанняў, дзейнасць і погляды якіх проціпастаўлены поглядам большасці або пануючай думцы. Існуе ў парламентах, партыях.
Парламенцкая апазіцыя складаецца з партый і палітычных груп, якія не маюць большасці месцаў у парламенце і не ўдзельнічаюць у фарміраванні ўрада. Па шэрагу пытанняў выступае супраць палітыкі ўрада, з крытыкай яго дзеянняў. Можа фарміраваць ценявы кабінет (руск.) (бел. міністраў на выпадак прыходу да ўлады.
Унутрыпартыйная апазіцыя — партыйная групоўкі, якія па некаторых прынцыповых пытаннях палітыкі партыі выступаюць са сваім пунктам гледжання і праграмай дзеяння, супрацьстаяць прынятаму большасцю курсу партыі, яе кіраўніцтву. Можа разглядацца як аснова для ўтварэння новай партыі. Апазіцыя — неабходная ўмова мірнага, здаровага развіцця грамадства.