Астэроід
From Wikipedia, the free encyclopedia
Астэро́ід (распаўсюджаны да 2006 года сінонім — малая планета) — планетападобны астранамічны аб’ект з дыяметрам ад 1 да 1000 км з рухам паводле законаў Кеплера вакол Сонца. Астэроіды рухаюцца па эліптычных арбітах, размешчаных пераважна паміж арбітамі Марса і Юпітэра (тут знаходзіцца так званы пояс астэроідаў).
Сёння вядома каля 338 000 астэроідаў, сапраўдная колькасць усіх астэроідаў верагодна перавышае мільёны. Працэнтныя суадносіны астэроідаў з дыяметрам вышэй 100 км да іх агульнай колькасці невялікія.
Агульная колькасць малых планет, што назіраюцца ў тэлескопы — каля 100 тыс. (занумеравана і ўключана ў каталог кал 6 тыс.). Найбуйнейшыя з іх — Палада і Веста.