Брэст (аэрапорт)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брэст (Тэльмы Новыя) — аэрапорт у Беларусі. размешчаны за 3,5 км на ўсход ад Брэста, паміж вёскай Шэбрын (з поўдня) і Маскоўскай шашай (з поўначы).
Аэрапорт Брэст | |
---|---|
ІАТА: BQT (ун.код БРТ) — ІКАА: UMBB (УМББ) | |
Інфармацыя | |
Тып | грамадзянскі |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне | Брэст |
Эксплуатант | Брэсцкі філіял ДП «Белаэранавігацыя» |
Вышыня НУМ | +142,7 м |
Часавы пояс | UTC+3/+3 |
Час працы | 06:00-13:30 UTC |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Статыстыка | |
Гадавы пасажырапаток | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Першая чарга аэрапорта была пабудавана ў 1976 годзе. Аэравакзал узведзены ў 1986 (архіт. В. Арсеньеў, А. Ляшук, В. Кескевіч, Р. Шылай, В. Гапіенка; Дзяржаўная прэмія БССР 1988)[1].
Аэрапорт першай катэгорыі, мае адну ўзлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2620 м і шырынёй 42 м, якая дазваляе прымаць цяжкія авіялайнеры, узлётная вага да 400 тон. У 1999 годзе аэрапорту прысвоены статус міжнароднага.
Аэрадром адносіцца да аэрадрома класа «В» і ўваходзіць у аэрапорт IV класа. Адкрыты для міжнародных палётаў. Дапушчаны да эксплуатацыі самалётаў Ан-24, Іл-76, Ту-154, У-737, У-757-200, У-767-207870, А-310-200, А-310-300, і класам ніжэй, а таксама верталётаў ўсіх тыпаў без абмежаванняў. У аэрапорце маецца мытны склад часовага захоўвання.
Аэрапортны комплекс прапускной здольнасцю 4000 пасажыраў у гадзіну ўключае ў сябе камеры захоўвання, медпункт, пакой «маці і дзіцяці», гасцініцу на 5067 месцаў з аўтастаянкай.
Аэрапорт Брэст абслугоўвае самалёты авіякампаній штодня з 1.30 да 23.30.