Брацлаў
пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Не блытаць з Браслаў.
Брацлаў (укр.: Брацлав) — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу у Няміраўскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны, на рацэ Паўднёвы Буг. Былы адміністрацыйны цэнтр Брацлаўскага сельсавета. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Плошча 19,2 км². Насельніцтва 6033 чал. (2005).
Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Знаходзіцца за 18 км ад Вінніцы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Кароліна, на аўтадарозе Вінніца — Ямпіль.
Брацлаўская крэпасць цягам доўгага часу з'яўлялася важным фарпостам у барацьбе за ўсходняе Падолле. У часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай горад быў цэнтрам Брацлаўскага ваяводства.