Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Віцебскае акруговае таварыства краязнаўства — таварыства, якое існавала ў Віцебску ў 1924—32 гг. Мела на мэце вывучэнне і папулярызацыю ведаў па гісторыі, культуры, прыродзе і эканоміцы краю. Складалася з секцый: культурна-гістарычнай, мастацкай, мовы і побыту, прыродазнаўчай, эканамічнай, яўрэйскай; спецыяльная камісія рыхтавала бібліяграфію і бібліяграфічны слоўнік дзеячаў Віцебшчыны. Адзін са стваральнікаў і першы старшыня праўлення М. Каспяровіч.