Горад-спадарожнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Горад-спадарожнік — горад ці пасёлак гарадскога тыпу, радзей сяло, якія знаходзяцца і развіваюцца недалёка ад буйнейшага горада ці буйнага прадпрыемства (фабрыка, завод, АЭС), складаючы з ім адзіную эканамічную і дэмаграфічную сістэму. Скупнасць гарадоў-спадарожнікаў вакол вызначанага цэнтра прыводзіць да ўтварэння агламерацыі. Роля саміх спадарожнікаў і іх геаграфічнае размяшчэнне шмат у чым залежыць ад тыпу агламерацыі (монацэнтрычная ці поліцэнтрычная), колькасці насельніцтва, эканамічнай і дэмаграфічнай сітуацыі ў мінулым, сучасным і будучым. Важную ролю пры фарміраванні гарадоў-спадарожнікаў іграюць урадавыя органы, прыватныя і дзяржаўныя прадпрыемствы. З часам, гарады-спадарожнікі могуць злівацца з цэнтрам агламерацыі і больш не вылучацца на яе фоне (такое адбываецца ў Маскоўскай агламерацыі, агламерацыі Сан-Антоніа).