Гімн Францыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Марсельеза (фр.: La Marseillaise — «марсельская», «марселька») — самая знакамітая песня Вялікай французскай рэвалюцыі, сталая спачатку гімнам рэвалюцыянераў, а затым і ўсёй краіны. Першапачаткова Марсельеза звалася «Ваенны марш Рэйнскага войска». Марш быў напісаны ўвечар 25 красавіка 1792 года ваенным інжынерам Клодам Жазефам Ружэ дэ Лілем, праз некалькі дзён пасля аб'явы рэвалюцыйнай Францыяй вайны «каралю Багеміі і Венгрыі».
24 лістапада 1793 года Канвент выбірае Марсельезу ў якасці дзяржаўнага гімна Францыі. Марсэльеза перажыла розныя рэжымы і няміласьць.
Пасля падзей 1848 года, калі рэвалюцыйная хваля пракацілася па ўсёй Еўропе, Марсельеза становіцца песняй барацьбітоў за волю на ўсім свеце: у Італіі, Польшчы, Венгрыі. Яна гучыць на палях бітваў і падчас Парыжскай Камуны ў 1871 годзе. Апошні раз была забароненая рэжымам Вішы падчас Другой сусветнай вайны (з 1940 па 1944 гімнам Францыі была песня «Маршал, мы тут!»), але ў 1944 зноў аб'яўляецца гімнам Францыі.