Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013
From Wikipedia, the free encyclopedia
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 (23-і чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Другой лізе) — трэці па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай і Першай ліг) па футболе сярод беларускіх каманд 2013-га года.
Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2013 23-і чэмпіянат Беларусі па футболе ў другой лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 4 мая — 10 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 13 |
Гарады | 11 |
Стадыёны | 13 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Гомельчыгунтранс (1-ы раз) |
Другое месца | Нёман (Масты) |
Трэцяе месца | Зорка-БДУ (Мінск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 55 138 (356 за гульню) |
Згуляна матчаў | 155 |
Забіта галоў | 489 (3.15 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Ілья Федарэнка (Гомельчыгунтранс) (23 мячы) |
← 2012 2014 → |
У турніры прымалі ўдзел 13 каманд, якія разыгрывалі дзве пуцёўкі ў Першую лігу.
З самага пачатку турніру ўпэўненае лідарства захапіў клуб «Гомельчыгунтранс», які за 7 тураў да канца чэмпіянату забяспечыў выхад у дывізіён вышэй. За другое месца разгарнулася барацьба паміж мастоўскім «Нёманам» і мінскай «Зоркай-БДУ». Цягам першага круга на другім месцы ішлі мастаўчане, але шэраг няўдалых матчаў «Нёмана» у сярэдзіне другога круга дазволіў «Зорцы-БДУ» перагнаць канкурэнтаў. Але «Нёман» не здаваўся і атрымаў у канцы турніру 6 перамог запар (у тым ліку над «Гомельчыгунтрансам» 4:1 у 24-м туры — адзінае паражэнне гомельскага клуба). «Зорка-БДУ» ж у перадапошнім туры прайграла «Оршы» (0:1) і саступіла другі радок мастаўчанам, якія занялі другое месца і атрымалі пуцёўку ў Першую лігу.