Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна — гэта юрыдычны дакумент, прыняты Устаноўчым Сходам Францыі падчас Вялікай французскай рэвалюцыі 26 жніўня 1789 г. Згодна гэтай дэкларацыі жыхарам краіны гарантаваліся правы на свабоду слова, рэлігіі, валодання маёмасцю і абароны ад праследавання без юрыдычна абгрунтаваных падстаў. На падставе гэтага і іншых гістарычных дакументаў таго часу складаліся больш познія акты міжнароднага права, якія пацвярджалі фундаментальныя свабоды і правы чалавека, напрыклад Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.