Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь
ганаровае званне Рэспублікі Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.
Ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным рабочым, майстрам, інжынерна-тэхнічным работнікам арганізацый, у тым ліку навукова-даследчых, праектна-канструктарскіх, розных галін вытворчасці, работнікам органаў кіравання вытворчасцю, якія працуюць у прамысловасці пятнаццаць і больш гадоў і зрабілі значны ўклад ва ўдасканаленне тэхнікі, тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці, дасягненне высокіх паказчыкаў якасці прадукцыі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці.