Знешняя палітыка Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь — сукупнасць адносін з іншымі дзяржавамі і міжнароднымі структурамі. Рэспубліка Беларусь як незалежная дзяржава пачала выпрацоўваць асноўныя прынцыпы сваёй знешняй палітыкі яшчэ падчас знаходжання ў складзе СССР. Глыбокі сацыяльна-эканамічны і грамадска-палітычны крызіс канца 1980-х гадоў суправаджаўся аслабленнем кантролю цэнтра над саюзнымі рэспублікамі. Атрымліваючы ўсё большую самастойнасць у вырашэнні ўнутраных пытанняў, мясцовыя эліты пачыналі дэманстраваць незалежнасць ад Масквы і ў пытаннях знешнепалітычных, пашыраючы свае паўнамоцтвы ў сферы знешнепалітычных зносін. І хоць фармальна ўсё гэта рабілася ў межах СССР, фактычна знешнепалітычная актыўнасць савецкіх рэспублік адбывалася ў абыход цэнтра.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў і падзей лета — восені 2020 года ў Беларусі дыпламатычныя місіі краін Еўрапейскага саюза і ЗША прынялі рашэнне не прызнаваць легітымнасць Аляксандра Лукашэнкі. У выніку, новыя паслы ўручаюць копіі даверачных лістоў толькі кіраўніку Міністэрства замежных спраў Уладзіміру Макею, што паводле дыпламатычных правіл азначае абмежаванасць у іх дзейнасці.