Кабардзінская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кабардзі́нская мова, таксама кабардзі́на-чарке́ская, усходне-ады́гская або усходне-чарке́ская (саманазва адыгэбзэ /ˈaːdəɣa(ː)bza/[3], къэбэрдей адыгэбзэ, къэбэрдейбзэ) — мова кабардзінцаў і чаркесаў, вельмі блізкая да адыгейскай мовы, адна з дзяржаўных моў Кабардзіна-Балкарскай і Карачаева-Чаркескай рэспублік. Адна з рэгіянальных моў Расійскай Федэрацыі.
Кабардзінская мова | |
---|---|
Саманазва |
Къэбэрдей Адыгэбзэ Къэбэрдей Адыгэбзэ |
Краіны | Расія, Турцыя, Іарданія, Сірыя, Саудаўская Аравія, Германія, ЗША |
Рэгіёны | |
Агульная колькасць носьбітаў | 1 628 500[1] |
Статус | уразлівая[d][2] |
Класіфікацыя | |
|
|
Пісьменнасць | Kabardian script[d], кірыліца, лацінскае пісьмо і Arabic script[d] |
Моўныя коды | |
ДАСТ 7.75–97 | каа 250 |
ISO 639-1 | — |
ISO 639-2 | kbd |
ISO 639-3 | kbd |
WALS | kab |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 1065 |
Ethnologue | kbd |
IETF | kbd |
Glottolog | kaba1278 |
Вікіпедыя на гэтай мове |
Некаторыя мовазнаўцы схільны лічыць кабардзінскую і адыгейскую мовы дыялектамі агульнай адыгскай мовы[en]. Самі адыгейцы, кабардзінцы і чаркесы называюць сваю мову адыгэбзэ, што азначае «адыгская мова», што звязана з ідэямі агульнай адыгскай (чаркескай) нацыі[4]. Нягледзячы на існаванне агульнай назвы і ўсведамленне адзінасці мовы шматлікімі носьбітамі, большасць лінгвістаў схільны падзяляць адыгскую мову на дзве асобныя мовы. Прычынай гэтаму з’яўляецца значная розніца паміж мовамі ўсходу і захаду.
Пісьмо[ru] да 1924 года было на заснавана на арабскім алфавіце і кірыліцы, з 1924 па 1936 год — на лацініцы, але ў 1936 годзе была павернута кірыліца.