Кайрэн Уілсан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кайрэн Уілсан (англ.: Kyren Wilson; нар. 23 снежня 1991, Кетэрынг, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер, чэмпіён свету (2024). Пераможца рэйтынгавага Шанхай Мастэрс 2015 года, фіналіст чэмпіянату свету 2020 года.
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Кайрэн Уілсан
англ.: Kyren Wilson | |
Дата нараджэння: | 23 снежня 1991(1991-12-23) (32 гады) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | Англія |
Вядучая рука: | правая |
Прафесійная кар'ера: | 2010/2011, 2013—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 11 (26.06.2017–22.08.2017) |
Цяперашні рэйтынг: | 12 (5 сакавіка 2018) |
Прызавыя грошы: | > £700,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (International Championship 2017) |
Колькасць соценных серый: | 112 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 1 |
Чэмпіянат свету: | чвэрцьфінал (2016, 2017) |
Упершыню стаў прафесіяналам у 2010 годзе ва ўзросце 18 гадоў, але пратрымаўся ў мэйн-туры толькі адзін сезон, пасля чаго два сезоны актыўна ўдзельнічаў на турнірах серыі PTC у якасці аматара, дайшоўшы да чвэрцьфіналу аднаго з турніраў у Глостэры. У сезоне 2013/2014 у другі раз атрымаў статус прафесіянала і дэбютаваў у асноўнай стадыі рэйтынгавага турніру на Шанхай Мастэрс, адразу дайшоўшы да чвэрцьфіналу, а ў канцы сезона здзейсніў дэбют у асноўнай стадыі чэмпіянату свету. У наступным сезоне ўвайшоў у топ-64 сусветнага рэйтынгу, а восенню 2015 года, займаючы 54-ю пазіцыю ў рэйтынгу, сенсацыйна перамог на Шанхай Мастэрс, перайграўшы Джо Пэры, Майкла Холта, Дзіна Цзюньхуэя, Марка Алена і Джада Трампа ў фінальным паядынку. Пасля гэтага ён таксама дайшоў да паўфіналаў запрашальнага Champion of Champions і рэйтынгавага German Masters, а на чэмпіянаце свету дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі, у выніку чаго ўвайшоў у топ-16 сусветнага рэйтынгу. У пачатку сезона 2016/2017 дайшоў да другога рэйтынгавага фіналу на адкрытым чэмпіянаце Індыі, але саступіў Энтані Мак-Гілу. У тым жа сезоне дайшоў да рэйтынгавых паўфіналаў адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі і адкрытага чэмпіянату Кітая, а таксама дэбютаваў на Мастэрс і ў другі раз дайшоў да чвэрцьфіналу чэмпіянату свету, падняўшыся на найвышэйшае для сябе 11-е месца ў рэйтынгу ў пачатку наступнага сезона. У сезоне 2017/2018 дайшоў да двух рэйтынгавых фіналаў на World Open, дзе прайграў Дзіну Цзюньхуэю, і на адкрытым чэмпіянаце Англіі, дзе саступіў Роні О’Салівану, а таксама да свайго першага фіналу турніру Трайной кароны на Мастэрс, дзе быў пераможаны Маркам Аленам.
У агульнай колькасці займаў адзінаццатае месца ў сусветным рэйтынгу каля двух месяцаў. Апроч рэйтынгавай перамогі здабыў залаты медаль на Сусветных гульнях 2017 года ва Уроцлаве, прадстаўляючы Вялікабрытанію і перамогшы ў фінале Алістэра Картэра. За прафесійную кар'еру аформіў больш за 100 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-60 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за 700 тысяч фунтаў, уваходзячы ў топ-60 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. У 2017 годзе выканаў максімальны брэйк.