PQ-17 — арктычны канвой часоў Другой сусветнай вайны, сумна вядомы вялікімі стратамі. PQ-17 быў адпраўлены ў СССР 27 чэрвеня 1942 года са стратэгічнымі грузамі і ваеннай тэхнікай з ЗША, Канады і Вялікабрытаніі. У яго склад уваходзілі 35 грузавых суднаў. Прыкрыццё канвою ажыццяўлялася некалькімі групамі вайсковага суправаджэння караблёў саюзнікаў, а непасрэдна брытанскімі эсмінцамі, караблямі СПА, тральшчыкамі і ўзброенымі траўлерамі, якія знаходзіліся пад камандаваннем Джона Брума. Паблізу канвою знаходзілася таксама злучэнне брытанскіх і амерыканскіх крэйсераў. Далёкае прыкрыццё канвою ажыццяўляла злучэнне цяжкіх брытанскіх і амерыканскіх караблёў, у склад якога ўваходзілі авіяносец і два лінкары. Германскія ВМС правялі аперацыю «Ход канём» (ням.: Rösselsprung), мэтай якой было знішчэнне канвою. Планавалася нанесці па канвоі PQ-17 сумесны ўдар сіламі надводных караблёў, падводных лодак і авіяцыі.
Хуткія факты Дата, Месца ...
Канвой PQ-17 |
---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна Бітва за Атлантыку |
Караблі канвою PQ-17 незадоўга перад адпраўкай з Хваль-фіёрд (руск.) (бел., Ісландыя. Злева брытанскі эсмінец HMS Icarus, за ім савецкі танкер «Азербайджан» |
Дата |
27 чэрвеня — 28 ліпеня 1942 |
Месца |
Баранцава мора |
Вынік |
Перамога Германіі |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
6 эсмінцаў, 2 караблі СПА, 4 ахоўныя караблі, 3 тральшчыкі, 2 падводныя лодкі, 4 дапаможныя судны, 35 транспартаў
| 11 падводных лодак, 57 тарпеданосцаў, 115 бамбардзіроўшчыкаў (202 самалёта-вылеты)
|
|
Страты |
22 транспарты, 2 дапаможныя судны, 153 чалавекі загінулі
| 6 самалётаў
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У выніку атрыманых разведданых 4 ліпеня 1942 года з Адміралцейства паступіў загад першага марскога лорда (руск.) (бел. Дадлі Паўнда (руск.) (бел.: «Канвою рассеяцца!». Крэйсерская група атрымала загад адысці на захад з-за асцярогі атакі нямецкага злучэння на чале з лінкарам «Тырпіц», як высветлілася пазней, недакладнай. Судны паасобку прарываліся ў Архангельск пад суправаджэннем пакінутых караблёў канвою, якія ва ўмовах палярнага дня сталі лёгкай здабычай нямецкіх падлодак і авіяцыі. У выніку 22 транспарты і 2 дапаможныя судны са складу канвою былі патоплены.