Клімат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клімат (грэч. Κλίμα, літар. нахіл) — шматгадовы рэжым надвор’я, які вызначаецца геаграфічнымі ўмовамі ў тым ці іншым рэгіёне.
Клімат з’яўляецца вынікам фізічных (кліматаўтваральных) працэсаў, якія адбываюцца ў атмасферы і на зямной паверхні (такіх як прыток, ператварэнне і аддача і перанос цеплавой, кінетычнай і іншых форм энергіі, выпарэнне, кандэнсацыя і перанос вільгаці і г.д.) і знаходзяцца пад уплывам геаграфічных фактараў.