Конкурс песні Еўрабачанне 1974
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 1974 стаў 19-м конкурсам Еўрабачанне. Люксембург не змог правесці «Еўрабачанне» другі год запар па фінансавых прычынах. Ён прайшоў 6 красавіка 1974 года ў Брайтане (Вялікабрытанія) на сцэне канцэртнай залы «Доум». Удзел у конкурсе прыняло 17 краін. Упершыню ўдзельнічала Грэцыя, а адмовілася ад удзелу Францыя за некалькі дзён да пачатку з-за смерці прэзідэнта Жоржа Пампіду. Выйграла конкурс Швецыя ў першы раз, яе прадстаўляла група ABBA з песняй «Waterloo». Другое месца заняла Італія ў першы раз.
Конкурс песні Еўрабачанне 1974 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 6 красавіка 1974 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | Канцэртная зала «Доўм», Брайтан, Вялікабрытанія |
Вядучы(я) | Кэці Бойл |
Дырыжор | Роні Хазлхерст |
Тэлеканал гаспадароў | BBC |
Інтэрвал-акт | The Wombles (поп-гурт) |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 17 |
Дэбют | Грэцыя |
Адмовіліся ад удзелу | Францыя |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | У кожнай краіны было па 10 суддзяў, кожны з якіх мог аддаць адзін голас упадабанай песні. |
Пераможная песня | «Waterloo» (Швецыя) |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1973 1975► |
Італьянскі тэлеканал Раі падверг цэнзуры песню Джыльолы Чынквецці «Si» («Так») па прычыне таго, што яна магла быць успрынята як прапаганда напярэдадні рэферэндуму аб дазволе разводаў.
У Партугаліі трансляцыя па радыё песні партугальскага ўдзельніка стала сігналам для пачатку перавароту, які прывёў да звяржэння рэжыму Салазар.