Кукес
горад у Албаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кукес (Кукеш, Кукуш, алб.: Kukës, Kukësi) — горад на паўночным усходзе Албаніі, у аднайменнай вобласці Кукес, непадалёк ад мяжы з аўтаномным краем Сербіі — Косава і Мятохія. Паводле перапісу на 2003 год насельніцтва складае 16 315 чалавек, насельніцтва галоўным чынам албанцы, другая па колькасці насельніцтва этнічная група — гаранцы.
Горад
Кукес
Kukës ці Kukësi
| ||||||||||||||||||||||||||
Горад размешчаны ў месца зліцця рэк Чорны Дрын і Белы Дрын у адну — Дрын. У 1976 годзе ранейшы горад быў затоплены водамі вадасховішча Фіерза (англ.) (Фіерца), якое ўтварылася пасля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі (англ.), а новы выбудаваны зноў непадалёк на плато ля падножжа гор Гяліца (Галіка) і Карытнік (англ.). З тых часоў горад часта завуць Новы Кукес (алб.: Kukësi i Ri).
На ўскраіне горада цячэ яшчэ адна рака — Люма. Непадалёк ад горада, у некалькіх кіламетрах на поўдзень, ёсць аэрапорт (англ.). У горадзе ёсць аднайменны футбольны клуб.