Леніна (археалагічны помнік, Слуцкі раён)
старажытнае гарадзішча / From Wikipedia, the free encyclopedia
Леніна — археалагічны помнік — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі і старажытнарускага часу за 0,2 км на поўнач ад в. Леніна (Слуцкі раён, Мінская вобласць), на левым беразе р. Морач.
Гарадзішча | |
Леніна | |
---|---|
53°03′34″ пн. ш. 27°14′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Дата заснавання | VI ст. да н.э. |
Пляцоўка прамавугольная з закругленымі вугламі, памерамі 60х45 м. Умацавана валам вышынёй 5 м, шырынёй 15 м і ровам. Абследаваў у 1973 А. А. Егарэйчанка, даследаваў 216 м2, у 1980 г. М. Ф. Гурын.
Культурны пласт 0,4—0,5 м. Выяўлены 17 слупавых і гаспадарчых ям, у прарэзцы вала на глыбіні 2,5—3 м — рэшткі асмаленых драўляных канструкцый. Знойдзены фрагменты ляпной штрыхаванай і гладкасценнай керамікі, у т.л. кругавога посуду, гліняныя прасліцы (некаторыя арнаментаваны наколкамі), жалезныя нажы, наканечнік стралы, шпілька, шлакі, бронзавы крыжык XV ст., вырабы з крэменю, косці дзікіх і свойскіх жывёл.