Мінскае замчышча
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Замчышча.
За́мчышча — гістарычны раён, дзяцінец старажытнага Мінска, на аснове якога ўзнік горад і вакол якога ён рос і развіваўся. Размешчаны ля зліцця рэчак Нямігі і Свіслачы. У старажытнасці быў атачоны валамі і драўлянымі ўмацаваннямі Мінскага замка.
Мінскае Замчышча існавала ў раёне цяперашняй плошчы 8-га Сакавіка. На яго тэрыторыі цяпер размешчаныя крамы «Алеся» і «Рамонак», жылыя будынкі, Палац спорту; праходзіць праспект Пераможцаў.