Народнае дойлідства Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Народнае дойлідства Беларусі — паняцце, якое ўмоўна аб’ядноўвае ў сабе дзве формы архітэктурнай творчасці на Беларусі: традыцыйную і «самаробную» (непрафесійную) архітэктуру. Традыцыйнай архітэктурай для Беларусі з’яўляецца т. зв. драўляная архітэктура. Драўляная архітэктура мае дзве прынцыповыя канструктыўныя сістэмы: зрубную і каркасную. У яе аснове ляжыць адпаведна зруб ці клець з двух- ці чатырохсхільным дахам.