Нахіл восі вярчэння
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нахіл восі вярчэння — вугал адхілення восі вярчэння нябеснага цела ад перпендыкуляра да плоскасці яго арбіты. Гэту велічыню таксама можна вызначыць як вугал паміж плоскасцямі экватара нябеснага цела і яго арбіты.
Нахіл восі вярчэння Зямлі з'яўляецца асноўнай прычынай сезонных кліматычных змен (змены пор года).