Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нямецкая акупацыя Беларусі — акупацыя нямецка-фашысцкімі войскамі ў 1941—1944 тэрыторыі БССР (у межах 1941 года). Радыкальнай польскай гістарыяграфіяй не прызнаецца як цэлы прадмет вывучэння, і падзяляецца на акупацыю Усходняй Польшчы і акупацыю БССР у межах 1938 г.
Пасля поўнага захопу нямецкімі войскамі (1941), тэрыторыя БССР была падзелена на наступныя зоны кіравання: тылу армейскай групы «Цэнтр», рэйхскамісарыятаў «Остланд» і «Украіна», генеральнай акругі Усходняя Прусія.
На акупаванай тэрыторыі з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны дзейнічалі савецкія партызанскія фарміраванні. Таксама з 1941 сюды была распаўсюджана дзейнасць польскіх партызанскіх сіл, а польскія падпольныя арганізацыі існавалі і ў даваенны перыяд 1939—1941. У шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласці дзейнічалі ўкраінскія АУН і УПА.