Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018
From Wikipedia, the free encyclopedia
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 (28-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2018 года.
Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2018 28-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе | |
---|---|
Падрабязнасці чэмпіянату | |
Час правядзення | 6 красавіка — 10 лістапада |
Колькасць удзельнікаў | 15 |
Гарады | 15 |
Стадыёны | 15 |
Прызавыя месцы | |
Чэмпіён | Славія-Мазыр (3-і раз) |
Другое месца | Энергетык-БДУ (Мінск) |
Трэцяе месца | Белшына (Бабруйск) |
Статыстыка чэмпіянату | |
Наведвальнасць | 101 300 (482 за гульню) |
Згуляна матчаў | 210 |
Забіта галоў | 556 (2.65 за гульню) |
Бамбардзір(ы) | Усевалад Садоўскі (Энергетык-БДУ) (21 мяч) |
← 2017 2019 → |
Неўзабаве пасля пачатку турніру ў шэрагі лідараў са значным адрывам выйшлі тры каманды: мазырская «Славія», мінскі «Энергетык-БДУ» і бабруйская «Белшына», якія і павялі асноўную барацьбу за два месцы, якія давалі права на выхад у Вышэйшую лігу. Барацьба паміж лідарамі ішла з пераменным поспехам, вырашальнай аказалася перамога «Славіі» над «Белшынай» у 27 туры (за чатыры туры да канца турніру) з лікам 2:0. Дзякуючы перамозе мазырскі клуб выйшаў на першае месца і за тур да фінішу стаў пераможцам турніру. «Славія» стала таксама першай камандай у Вышэйшай і Першай лігах Беларусі з іх заснавання ў 1992 годзе, якая за сезон не пацярпела ніводнага паражэння. Другое месца заняў сталічны «Энергетык-БДУ», які таксама трапіў у Вышэйшую лігу.