Першы Усебеларускі з’езд
з’езд беларускіх дзеячаў у Менску, снежань 1917 г. / From Wikipedia, the free encyclopedia
Пе́ршы Усебелару́скі з’езд, або Пе́ршы Усебелару́скі кангрэ́с — прадстаўнічы сход беларускага народа.
Быў скліканы Вялікай Беларускай Радай. Пачаўся з 18 снежня (5 снежня ст.ст.) 1917 года ў Мінску. З’езд сабраў шмат беларускіх палітычных дзеячаў (пераважна — сацыялістычнай арыентацыі) ад усіх населеных беларусамі губерняў.