Прасла
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прасла — частка сцяны каркаснай канструкцыі або плоту з пакладзеных гарызантальна бярвенняў, брусоў, жэрдак між двума вертыкальнымі слупамі (шуламі); частка сцяны між дзвюма абарончымі вежамі, бастэямі або бастыёнамі.
З асобных драўляных праслаў будавалі пераважна гаспадарчыя збудаванні — хлявы, гумны і іншае, у т.зв. закідной тэхніцы.