Рэчыцкая акруга
адміністрацыйна-тэрытарыяльныа адзінка ў БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэчыцкая акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1926—1927 гг. Утворана 8 снежня 1926 г. Цэнтр — г. Рэчыца. Плошча 8,3 тыс. км2. Насельніцтва 155 тыс. чалавек (1926 г.). Уключала 9 раёнаў: Брагінскі, Васілевіцкі, Горвальскі, Камарынскі, Лоеўскі, Рэчыцкі, Хойніцкі, Холмецкі, Юравіцкі; падзялялася на 242 сельсаветы, 1 горад (Рэчыца) і 2 мястэчкі (Брагін, Хойнікі). 12 красавіка 1927 г. Юравіцкі раён уключаны ў Мазырскую акругу, астатнія — у Гомельскую акругу.
Хуткія факты Рэчыцкая акруга, Краіна ...
Рэчыцкая акруга | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтр | Рэчыца |
Дата ўтварэння | 1926 |
Дата скасавання | 1927 |
Насельніцтва (1926) | 254,8 тыс. |
Плошча | 8,3 тыс. |
Закрыць