Свіслацкая гімназія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Свіслацкая гімназія — адна з 8 сярэдніх навучальных устаноў адкрытых на тэрыторыі Беларусі і Літвы паводле плану ўтварэння Віленскай навучальнай акругі, распрацаванага кіраўніцтвам Віленскага ўніверсітэта на чале з рэктарам Янам Снядэцкім.
Хуткія факты Свіслацкая мужчынская гімназія, Заснаваны ...
Свіслацкая мужчынская гімназія | |
---|---|
Заснаваны | 1804 |
Тып | гімназія |
Адрас | Свіслач |
Закрыць
Заснаваная ў 1804 г. як Гродзенская губернская акадэмічная гімназія на грошы графа Вінцэнта Тышкевіча (1757—1816), уласніка мястэчка Свіслач. Адкрыта ў 1805 г. У 1834 г. страціла статут губернскай і была пераўтворана ў звычайную павятовую гімназію. У 1835 г. Свіслацкая павятовая гімназія была рэарганізавана ў павятовае вучылішча, а праз 16 гадоў — у пяцікласнае дваранскае вучылішча, закрытае ў 1851 г.