Сельскагаспадарчыя культуры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сельскагаспадарчыя культуры — культурныя расліны, якія вырошчваюцца з мэтай забеспячэння чалавецтва прадуктамі харчавання, вытворчасці сыравіны для асобных галін прамысловасці і кармоў для сельскагаспадарчых жывёл.
Па прызначэнні ўмоўна падзяляюцца на:
- харчовыя (у асноўным збожжавыя культуры) — група раслін, апрацоўваемых для атрымання збожжа, якое з'яўляецца прадуктам харчавання чалавека і выкарыстоўваецца для вытворчасці корму для жывёл.
- тэхнічныя культуры — расліны, якія выкарыстоўваюць у асноўным як сыравіну для розных галін прамысловасці (харчовай, тэкстыльнай, мылаварнай, лакафарбавай, фармацэўтычнай і інш.).
- кармавыя культуры— расліны (адна- і шматгадовыя), якія вырошчваюцца на корм сельскагаспадарчым жывёлам.