Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў
колішняя мануфактура ў Слуцку / From Wikipedia, the free encyclopedia
Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, або Слуцкая персіярня — мануфактура ў 1740—1846 гадах у Слуцку.
Хуткія факты Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў, Заснаванне ...
Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў | |
---|---|
Заснаванне | 1740 |
Скасавана | 1844 |
Размяшчэнне | |
Прадукцыя | кунтушовы пояс |
Закрыць
Комплекс персіярні — архітэктурны ансамбль з некалькіх драўляных збудаванняў, з цэнтральным галоўным будынкам з рысамі класіцызму, упрыгожаным двума порцікамі з калонамі. Пазней, пасля закрыцця мануфактуры, комплекс перабудаваны пад вайсковыя кашары.