Сталыпінская аграрная рэформа
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Аграрная рэформа.
Сталыпінская аграрная рэформа — буржуазная рэформа сялянскага надзельнага землеўладання ў Расійскай імперыі ў 1906—1907 г. Рэформа атрымала імя тагачаснага міністра ўнутраных спраў, старшыні Савета Міністраў Пятра Сталыпіна, аднаго з яе аўтараў, ініцыятараў і кіраўнікоў. Рэвалюцыя 1905—1907 гг. не вырашыла аграрнага пытання, не знішчыла памешчыцкага землеўладання і іншых перажыткаў прыгонніцтва. Тым самым захоўваліся падставы для новай рэвалюцыі.