Суперкубак Беларусі па футболе 2014
From Wikipedia, the free encyclopedia
Суперкубак Беларусі па футболе 2014 — пяты розыгрыш Суперкубка Беларусі, штогадовага футбольнага матча, у якім сустракаюцца чэмпіёны Вышэйшай лігі Чэмпіянату Беларусі і пераможцы Кубка Беларусі мінулага сезону.
Хуткія факты БАТЭ, Мінск ...
Суперкубак Беларусі па футболе 2014 | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Суперкубак Беларусі па футболе 2014 | |||||||
|
|||||||
Дата | 15 сакавіка 2014 | ||||||
Стадыён | Футбольны манеж, Мінск | ||||||
Арбітр | Сяргей Цынкевіч | ||||||
Наведвальнасць | 1650 | ||||||
← 2013 2015 → |
Закрыць
Матч адбыўся 15 сакавіка 2014 года і прайшоў у Мінскім футбольным манежы. У ім прынялі ўдзел ФК БАТЭ з Барысава, чэмпіён Беларусі 2013, і ФК «Мінск», пераможца Кубка Беларусі 2013.
Перамогу з лікам 1:0, дзякуючы голу са штрафнога Філіпа Младэнавіча, атрымаў барысаўскі клуб. Такім чынам, БАТЭ ў чацвёрты раз стаў уладальнікам Суперкубку.