Сінадычны перыяд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сінадычны перыяд абарачэння (ад грэч. σύνοδος — злучэнне) — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі злучэннямі Месяца ці якой-небудзь планеты Сонечнай сістэмы з Сонцам пры назіранні за імі з Зямлі. Пры гэтым злучэнні планет з Сонцам павінны адбывацца ў фіксаваным лінейным парадку, што істотна для ўнутраных планет: напрыклад, гэта будуць паслядоўныя верхнія злучэнні, калі планета праходзіць за Сонцам.
Сінадычны перыяд Месяца роўны прамежку часу паміж дзвюма першымі квадрамі ці дзвюма любымі іншымі аднолькавымі паслядоўнымі фазамі.